Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі
21.12.2024 навучэнцы пачатковых класаў Сеўрукоўскай базавай школы напярэдадні навагодніх свят арганізавалі конкурс навагодніх паштовак. Хоць дадзены працэс і працаёмкі, але дзеці з гэтым заданнем справіліся.
Старэйшыя школьнікі прынялі ўдзел у выхаваўчым мерапрыемстве “Выбар прафесіі за мной”, падчас якога прысутныя пашырылі свае веды аб свеце прафесій.