14 студзеня ў ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” прайшоў Адзіны ўрок памяці “Ала - сястра Хатыні”.
Падчас мерапрыемства прысутныя паглыбілі веды аб гістарычных падзеях прошлага часу, генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на прыкладзе трагічных падзей у вёсцы Ала Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Паразважалі аб важнасці захавання міру, памяці, каб страшныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны не паўтарыліся.
Напрыканцы мерапрыемства вучні выказалі свае меркаванні ў адносінах да слоў Аляксандра Лукашэнкі: “Няма ніякіх апраўданняў палітыцы генацыду, няма нічога больш каштоўнага за чалавечае жыццё”.

