Маладосць - час выбару. Куды паступаць вучыцца?
23.01.2025 у ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” прайшоў адзіны дзень інфармавання ШАГ “Маладосць - час выбару. Куды паступаць вучыцца?”
Прысутныя актуалізавалі свае веды аб нацыянальнай сістэме прафесійнай адукацыі, аб установах прафесійнай адукацыі. Прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні дадзенай тэмы, якая цікавая, актуальная і неабходная для вучняў. Навучэнцы прыйшлі да высновы, што неабходна асвойваць прафесіі не толькі для сябе, але і для свайго рэгіёна, вобласці і Беларусі. Толькі ад кожнага залежыць дабрабыт і росквіт нашай краіны.
