Халакост - трагедыя, якая не павінна паўтарыцца
27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Дата памятнага дня выбрана не выпадкова. 27 студзеня 1945 года Савецкая армія вызваліла буйнейшы нацысцкі лагер смерці Асвенцым, у якім загінулі ад 1,5 да 4 мільёнаў чалавек. Нацысты знішчылі дакументы пры наступленні Чырвонай Арміі, але ліквідаваць лагер і знішчыць вязняў, якія засталіся яшчэ жывымі, нацысты не паспелі.
Міжнародны дзень памяці ахвярам Халакосту - сведка павагі да тых, хто выжыў, і даніна памяці тым, хто загінуў.
З гэтай нагоды ў ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” прайшло выхаваўчае мерапрыемства “Халакост - трагедыя, якая не павінна паўтарыцца”.
Навучэнцы наведалі экспазіцыю “Забвению не подлежит”, якая дазволіла прысутным лепш зразумець гістарычныя падзеі і смерць мільёнаў людзей, выкліканых Халакостам.
Да ўвагі школьнікаў была прапанавана прэзентацыя інфармацыйна-прапагандысцкага праекта “Нам жыць і памятаць…”, прысвечаная трагедыі яўрэйскага народа ў Баранавіцкім рэгіёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Напрыканцы мерапрыемства прысутныя ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту хвілінай маўчання.

