Дата 15 лютага 1989 года ўвайшла ў гісторыю як Дзень вываду Савецкіх войск з Афганістана. Напярэдадні гэтага дня 14 лютага 2025 года ў ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” прайшло выхаваўчае мерапрыемства “Афганістан – жывая памяць”, прысвечанае адважным воінам-інтэрнацыяналістам, якія аддалі сваё жыцце за шчасце іншых народаў, дзеля міру на Зямлі.
Падчас мерапрыемства прысутныя ўспомнілі падзеі афганскай вайны 1979-1989 гг, даведаліся, па якой прычыне было ўведзена савецкае войска ў Афганістан, як дапамагала наша краіна афганскаму народу. Да ўвагі вучняў былі прапанаваны фрагменты дакументальнага фільма “Афганістан – жывая памяць”, прэзентацыя “Афганістан”.
Навучэнцы ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
