Дзень узаемадзеяння з сям’ёй
З мэтай выхавання ў вучняў любові і павагі да сваёй сям’і і сваіх родных 22 лютага ў Сеўрукоўскай базавай школе прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Мой дом”. Падчас мерапрыемства прысутныя адгадвалі загадкі, будавалі дамы сваёй мары, напаўнялі іх добрым настроем, цяплом і радасцю.
Не засталіся без увагі ў суботні дзені і вучні пачатковых класаў. Прысутным была прапанавана віктарына “Мая сям’я”.

