А ў нас у суботу…
Цікавай выдалася субота 01.03.2025 у Сеўрукоўскай базавай школе. Кожны знайшоў сабе справу па душы.
Старэйшыя школьнікі прынялі ўдзел у выхаваўчых мерапрыемствах “Чалавек у пошуках сэнсу жыцця”, “Я выбіраю жыццё”, якія былі прымеркаваны да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў.
Да ўвагі малодшых школьнікаў была прапанавана гульня “Скарбы роднага краю”, падчас якой прысутныя падарожнічалі і спыняліся на прыпынках: “Наша краіна – Рэспубліка Беларусь”, “Наш гонар”, Скарбы Радзімы”, “Добрыя і ветлівыя словы”.

