А ў нас у суботу...
Цікавай выдалася субота 15.03.2025 у Сеўрукоўскай базавай школе. Кожны знайшоў сабе справу па душы.
Старэйшыя вучні “акунуліся” ў свет прафесій. Падчас мерапрыемства прысутныя пашырылі веды пра сучасныя прафесіі і іх актуальнасць, атрымалі інфармацыю аб запатрабавальных прафесіях Баранавіцкага рэгіёна. Вучні прыйшлі да высновы, што шчаслівы той чалавек, які займаецца любімай справай, хто правільна выбраў сабе прафесію.
Не засталіся без увагі малодшыя школьнікі. Яны з задавальненнем дапамаглі “хворым” кнігам.

