4 красавіка вучні Сеўрукоўскай базавай школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай экалагічнай акцыі “Дай лесу новае жыццё”. Вучні з энтузіазмам узяліся за справу: дружна капалі лункі, акуратна высаджвалі маладыя саджанцы хвоек і старанна ўтрамбоўвалі глебу. Кожны пасаджаны саджанец – гэта ўклад у будучыню нашай прыроды і экасістэмы.
Акцыя стала не толькі практычным урокам працавітасці, але і выдатнай магчымасцю для дзяцей правесці час на свежым паветры.
