Суботні дзень…
Суботні дзень 05.04.2025 у Сеўрукоўскай базавай школе пачаўся з выхаваўчага мерапрыемства “Правы чалавека ў дзіцячых літаратурных творах”. Прысутныя паразважалі аб прымяненні правоў і абавязкаў у паўсядзённым жыцці.
Падчас дыспуту “Адказнасць і безадказнасць. Што скрываецца за гэтымі словамі?” навучэнцы вучыліся адрозніваць правы і абавязкі, што аказалася даволі-такі няпроста.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе разам прыйшлі да высновы, што грамадзяне павінны быць законапаслухмянымі, дзеці павінны паважаць і слухаць бацькоў і настаўнікаў.
