З мэтай павышэння духоўна-маральных якасцей у маладога пакалення, умацавання прэстыжу сям'і і традыцыйных сямейных каштоўнасцей 15.05.2025 у ДУА «Сеўрукоўская базавая школа» прайшоў бацькоўскі сход па тэме «Сям'я. Сямейныя каштоўнасці». Перад прысутнымі выступілі дыякан Стэфан прыхода храма Святых Жон-Міраносіц і псіхолаг Грыцавец Анастасія Мікалаеўна.
Таксама да ўвагі прысутных быў прапанаваны мастацка-дакументальны фільм «Матуліна пісьмо».
