Маладосць - час выбару. Нашчадкі Перамогі
22.05.2025 у ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” прайшоў адзіны дзень інфармавання ШАГ “Маладосць - час выбару. Нашчадкі Перамогі” (аб удзеле ў ваенна-патрыятычных акцыях, Вахтах Памяці, дзейнасці пошукавых атрадаў і інш.).
Падчас мерапрыемства прысутныя актуалізавалі веды аб суровых падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб людзях, якія атрымалі Перамогу над фашызмам, і пра тое, чаму аб гэтым трэба памятаць заўсёды. Узгадалі, якія маладзёжныя праекты і ініцыятывы па добраўпарадкаванні звязаны з ушанаваннем памяці аб гераічных і трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб міжнародным гістарычным праекце “Лічбавая зорка”.