Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.09.25

25.09.2025

У рамках Адзінага дня бяспекі для дзяцей быў арганізаваны займальны квэст "Наша бяспека ў нашых руках". Вучні, падзяліўшыся на каманды, прайшлі некалькі тэматычных станцый.

На адной з іх яны збіралі пазлы з выявай прыродных катаклізмаў і падрабязна разбіралі правілы паводзін пры кожным з іх. На іншай станцыі ўдзельнікі актыўна абмяркоўвалі алгарытмы дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях. Асаблівую ўвагу ўдзялілі практычнаму блоку па аказанні першай медыцынскай дапамогі, дзе кожны мог асвоіць базавыя, але жыццёва важныя навыкі.

Мерапрыемства прайшло дынамічна і з карысцю. Цяпер яго ўдзельнікі ведаюць, што лепшая абарона - гэта правільныя і своечасовыя дзеянні.


Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта