04.10.2025 у рамках шостага школьнага дня ў Сеўрукоўскай базавай школе прайшоў Дзень грамадзянскага патрыятычнага выхавання. З мэтай павышэння цікавасці вучняў да гісторыі нашага краю, фарміравання паважлівых адносін да традыцый роднай зямлі вучні актыўна ўключыліся ў работу па стварэнні лэпбука "Мая малая радзіма". Затым да ўвагі прысутных быў прапанаваны відэафільм "Памяць і боль беларускай зямлі".
