11.10.2025 для вучняў 6,9 класаў прайшла гадзіна зносін "Сучасныя дзеці ў крызісных сітуацыях". Падчас мерапрыемства падлеткі навучыліся распазнаваць крызісныя сітуацыі і ўсвядомілі важнасць звароту за дапамогай. Яны сфарміравалі практычнае разуменне даступных каналаў падтрымкі, такіх як блізкія, псіхолагі і тэлефоны даверу.

11.10.2025 для вучняў 5,6 класа прайшоў інфармацыйны марафон "Формула здароўя"
накіраваны на фарміраванне здаровага ладу жыцця, прафілактыку шкодных прывычак, прапаганду правільнага харчавання і фізічнай актыўнасці.