Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.10.25

6 школьны дзень

18 кастрычніка ў 3 класе прайшло пазнавальнае мерапрыемства "Прафесіі, запатрабаваныя часам". Дзеці пазнаёміліся з сучаснымі прафесіямі, даведаліся, якія спецыялісты асабліва патрэбныя сёння і чаму кожная прафесія важная для грамадства.
Асаблівую цікавасць у вучняў выклікала тэставанне "Да якой прафесіі я схільны", якое дапамагло вызначыць іх асабістыя інтарэсы і здольнасці. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, дзяліліся сваімі марамі і ўяўленнямі пра будучую прафесію. Мерапрыемства прайшло ў займальнай форме і дапамагло трэцякласнікам задумацца пра свет прафесій, пра свае таленты і магчымасці, якія адкрывае праца.

18 кастрычніка прайшло мерапрыемствa "Мары і Мэты", на якім удзельнікі мелі магчымасць падзяліцца сваімі думкамі і ідэямі аб тым, што такое мары, як яны фарміруюць наша жыццё і якія шляхі мы выбіраем для іх дасягнення. У ходзе абмеркавання  разглядаліся розныя аспекты: ад унутранага імпульсу да адкрыцця новых магчымасцяў. Гэта размова надала магчымасць ўсім прысутным не толькі пашырыць свае веды, але і зразумець важнасць мары ў стварэнні жыццёвых мэт.

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта