У рамках Тыдня фінансавай граматнасці навучэнцы пачатковых класаў Сеўрукоўскай базавай школы адправіліся за пакупкамі ў казачны лес. У гульнёвай форме дзеці пазнаёміліся з паняццем грошы і іх значэннем, вучыліся правільна расходаваць грошы, улічваць важнасць і неабходнасць пакупкі. У чароўным лесе можна было купіць усё самае неабходнае, што любяць дзеці…