ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)
28.02.2019 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе Баранавіцкага раёна прайшоў адзіны дзень інфарміравання для навучэнцаў VIIІ– ІХ класаў па тэме «Ганаровае званне – абаронца Айчыны».
Падчас размовы разгледжаны такія інфармацыйныя блокі, як:
«Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь»;
«Афганістан: незабытая вайна (30 гадоў вывядзення войска з Афганістана)»;
«Падрыхтоўка кваліфікаваных ваенных кадраў».
Навучэнцы падрыхтавалі выступленні па дадзеных пытаннях, а класны кіраўнік Жукоўская Л.А. арганізавала абмеркаванне атрыманай інфармацыі.
Увага прысутных была звернута на:
яркую дату, якой застаецца 23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, нараджэнне арміі;
артыкул 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якім сказана: “Абарона Рэспублікі Беларусь – абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь”;
з’яўленне ў беларускай арміі новага элітнага пазраздзялення – першай роты інфармацыйных тэхналогій;
дату 15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў;
ролю юбілейнага медалю “30 гадоў вывядзення войска з Афганістана” для грамадзян Беларусі, якія выконвалі воінскі доўг у Афганістане ў перыяд са снежня 1979 года да лютага 1989 года;
установы адукацыі, дзе праходзіць падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў.
Хвілінай маўчання ўшанавалі навучэнцы ўсіх воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі.