Кожны год 15 сакавіка адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя – гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі. Дзякуючы Канстытуцыі, любы чалавек у краіне Беларусь мае права на дастойнае жыццё і асобаснае развіццё.
Наша ўстанова адукацыі таксама не засталася ўбаку ад гэтай знамянальнай даты. 15.03.2019 прайшло агульнашкольнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пачалося і закончылася дадзенае мерапрыемства з гучання Гімна Рэспублікі Беларусь.
Вядучыя напомнілі прысутным гісторыю дзяржаўнага свята.
Ва ўрачыстай абстаноўцы адзінаццаці навучэнцам установы адукацыі з ліку вучняў VІІІ – ІХ класаў была ўручана падарункавая кніга “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.