ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)
25.04.2019 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе Баранавіцкага раёна прайшоў адзіны дзень інфарміравання для навучэнцаў VIIІ– ІХ класаў па тэме «Беларусь памятае» (да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў).
Падчас размовы разгледжаны такія інфармацыйныя блокі, як:
“Дзень Перамогі”;
«Святкаванне 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»;
«Паклонімся вялікім тым гадам”;
«Будучае будаваць маладым».
Навучэнцы ў чарговы раз успомнілі падзеі страшнай Вялікай Айчыннай вайны і Вялікую Перамогу, цана якой – кожны трэці жыхар нашай краіны. З першых дзён вайны насмерць стаяла Брэсцкая крэпасць, цэлы месяц вытрымліваў асаду Магілёў. Сумная статыстыка да нашага часу раніць і тых, хто паклаў на алтар Перамогі сваю маладосць і звязаныя з ёй надзеі, і тых, хто ведае пра вайну толькі па расказах і падручніках. Школьнікі паразважалі аб датах і лічбах: 22 чэрвеня 1941 года, 1418 дзён, 27.000.000 жыццяў…
Пры абмеркаванні другога блока пытанняў увага была звернута на Дзень Незалежнасці, які такі ж важны, як і Дзень Перамогі. Гэтую думку падкрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка на адкрыцці помніка аўстрыйскім ахвярам нацызму “Массив имён” у мемарыльным комплексе “Трасцянец”. Беларусь увайшла ў сусветную гісторыю як рэспубліка партызан. На чале з дарослымі ў ваенных дзеяннях прымалі ўдзел і непаўналетнія дзеці.
У трэцім блоку вучні ўспаміналі ветэранаў, непасрэдных удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. З мэтай падзякі ветэраны атрымаюць матэрыяльную дапамогу з боку дзяржавы, дапамогу па навядзенні парадку дома і на прыдваровых тэрыторыях з боку актывістаў БРСМ. Школьнікі абмеркавалі, якую непасрэдную дапамогу могуць яны аказаць сем’ям ветэранаў.
У чацвёртым блоку была звернута ўвага на тое, што з 1 студзеня 2021 года свае дзверы для адораных навучэнцаў адчыніць Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк, аб чым падпісаны адпаведны указ № 145. Кожны год у тэхнапарку будзе праходзіць навучанне каля 2 тысяч найбольш таленавітых дзяцей – вучняў 6 – 11 класаў з усіх рэгіёнаў краіны.
Напрыканцы навучэнцам быў прапанаваны дакументальны фільм “Франтавыя лісты”.