Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.09.19

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

26.09.2019 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе Баранавіцкага раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў VIIІ– ІХ класаў па тэме «Беларусь – краіна міру, дружбы і добрасуседства».

Падчас размовы разгледжаны такія інфармацыйныя блокі, як:

“Мір, дружба, адзінства і згода – сапраўдныя каштоўнасці чалавецтва”;

«Беларусь – краіна яркіх спартыўных перамог» (вынікі ІІ Еўрапейскіх гульняў і лёгкаатлетычнага матча Еўропа – ЗША);

«Перапіс насельніцтва: погляд на сучаснае – крок у будучае!”.

З мэтай візуалізацыі дадзенай інфармацыі была выкарыстана мультымедыйная прэзентацыя «Беларусь – краіна міру, дружбы і добрасуседства».

Увага навучэнцаў была звернута на тое, што, з мэтай распаўсюджвання і ўкаранення ідэалаў міру ў адносінах ўнутры дзяржаў і народаў, а таксама у адносінах паміж імі, 21 верасня быў устаноўлены Міжнародны дзень міру. Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь створана і функцыянуе міратворчае падраздзяленне ў 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе, што з’яўляецца важнай складаемай знешняй палітыкі нашай дзяржавы. Аляксандр Рыгоравіч адзначыў: “Выключна для забеспячэння міру на сваёй зямлі мы ўмацоўваем боездольнасць Узброеных сіл, іншых воінскіх сіл і фарміраванняў…”

Пры абмеркаванні другога блока пытанняў некаторыя вучні падзяліліся ўражаннем ад наведвання ІІ Еўрапейскіх гульняў, прагляду тэлевізійных трансляцый. ІІ Еўрапейскія гульні прадаставілі Беларусі магчымасць паказаць сваю ўнікальнасць, культуру і традыцыі. Зборная Беларусі заняла 2-е месца ў неафіцыйным камандным заліку, заваявала 69 медалёў (24 – залатыя, 16 – сярэбраных, 29 – бронзавых). Усе прысутныя згадзіліся з меркаваннем беларускага лідара А.Р.Лукашэнкі: “Гэта было свята дружбы і яднання, гарачых па накале спаборніцтваў, якія аб’ядналі мільёны жыхароў Еўропы ў адну вялікую сям’ю…”

У трэцім блоку класны кіраўнік Мядзелка А.М. растлумачыла навучэнцам мэту, правілы, спосабы   перапісу насельніцтва, звярнула ўвагу на адрозненні перапісу 2019 года ад папярэдніх. Школьнікі абмеркавалі, чаму надзвычай важна даваць рэальныя, праўдзівыя дадзеныя падчас перапісу насельніцтва.

Напрыканцы навучэнцы паразважалі, што яны асабіста могуць зрабіць для падтрымання міру на Зямлі.

Жанна Зеляняк,  намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школы


Раздзелы сайта