Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.02.20

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

27.02.2020 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе Баранавіцкага раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў VIIІ – ІХ класаў па тэме «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту».

З мэтай фарміравання ў навучэнцаў пачуцця абавязку, грамадзянскай адказнасці, выхавання патрыятызму, гонару за сваю Радзіму, было разгледжана некалькі інфармацыйных блокаў: “Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь”, “Беларуская армія – школа мужнасці, грамадзянскасці і патрыятызму”.

Навучэнцы ўспомнілі, што ў гісторыі адной з самых яркіх дат была і застаецца дата 23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца структурным элементам ваеннай арганізацыі дзяржавы, прызначаны забяспечваць ваенную бяспеку і ўзброеную абарону Рэспублікі Беларусь, адстойваць яе незалежнасць.

Увага прысутных была звернута на задачы, якія вырашаюць Узброеныя Сілы ў мірны час, а таксама – склад, віды Узброеных Сіл, роды войска, іх прызначэнне.

Навучэнцы паразважалі, якія патрабаванні прад’яўляе сучасная армія да тых, хто праходзіць ваенную службу ў яе радах.

Прысутныя назвалі дасягненні і вынаходніцтвы ў вобласці ваенных распрацовак, успомнілі некаторыя ваенныя спецыяльнасці.

Сумнае значэнне ў суверэннай Беларусі мае дата 15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Воіны-інтэрнацыяналісты – прыклад мужнасці і гонару, сімвал вернасці воінскаму абавязку. Імі ганарацца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, на іх раўняецца маладое пакаленне. Навучэнцы ўспомнілі аб дзесяці доўгіх гадах вайны…

На сучасны момант Рэспубліка Беларусь – незалежная суверэнная дзяржава, у якой забяспечаны найважнейшыя каштоўнасці – мір і стабільнасць.

Вядучыя пазнаёмілі навучэнцаў у узнагародамі беларускіх каманд (12 медалёў), якія былі заваяваны ў ходзе Армейскіх міжнародных гульняў, што прайшлі на тэрыторыі Беларусі (на палігоне пад Брэстам).

Салдаты, прапаршчыкі, афіцэры беларускай арміі, нават цаной свайго жыцця, гатовы прыйсці на дапамогу кожнаму, каму яна патрэбна. Такім аказаўся і Герой Беларусі Уладзімір Карват, які 23 мая 1996 года цаной свайго жыцця выратаваў мірных жыхароў.

Напрыканцы вядучыя запрасілі прысутных паразважаць, чаму мірнай Беларусі патрэбна непакоіцца аб боездольнай арміі.

Для прысутных інфармацыя аказалася карыснай і актуальнай

Жанна Зеляняк,

намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

 

Раздзелы сайта