07.03.2020 навучэнцы ІІ – ІV класаў на ўроку маральнасці «Я і мае сябры» вывучылі правілы сяброўства, паразважалі, каго можна лічыць сапраўдным сябрам. Вучні V – ІХ класаў прынялі ўдзел у гутарцы “Народны каляндар: вясновыя святы”, успомнілі вясновыя святы, абрады, звязаныя з імі, адгадалі крыжаванкі.