ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)
26.03.2020 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе Баранавіцкага раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў VIIІ – ІХ класаў па тэме «Мы – грамадзяне мірнай і стваральнай краіны» (Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).
З мэтай фарміравання ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, развіцця грамадзянскай ініцыятывы і адказнасці было разгледжана некалькі інфармацыйных блокаў: “Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”, “Акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”, “Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі”.
Навучэнцы ўспомнілі змест Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, назвалі асноўныя правы і абавязкі чалавека і грамадзяніна.
Увага прысутных была звернута на тое, што ўсе грамадзяне роўныя перад законам і кожны чалавек мае права на роўную абарону сваіх правоў і законных інтарэсаў.
Навучэнцы паразважалі над пытаннем, што з’яўляецца вышэйшай каштоўнасцю нашай дзяржавы.
Пры разглядзе другога блока “Акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!” вядучыя расказалі, што ў рамках Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!” кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў святочнай абстаноўцы ў Палацы Незалежнасці ўручыў пашпарты 25 юным 14-гадовым грамадзянам Беларусі. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі ў падарунак ад кіраўніка дзяржавы кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
13.03.2020 на агульнашкольнай лінейцы ва ўстанове адукацыі таксама ва ўрачыстай абстаноўцы шасці чатырнаццацігадовым юнакам 8 – 9 класаў было ўручана падарункавае выданне“Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Школьнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі і ўявілі, як хваляваліся іх аднагодкі, якія атрымалі падарунак з рук самога Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У трэцім блоку “Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі” адзначана, што 2 красавіка 1997 года быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. У рамках Саюзнай дзяржавы на сучасны момант створаны ўмовы для забеспячэння роўнасці правоў грамадзян абодвух дзяржаў, правядзення сумеснай абароннай палітыкі, узгодненага знешнепалітычнага ўзаемадзеяння, рэалізацыі маштабных эканамічных і навукова-тэхнічных працэсаў.
Напрыканцы сустрэчы былі зроблены вывады: быць грамадзянінам – значыць любіць сваю Радзіму, ведаць правы і выконваць абавязкі, берагчы прыроду, ганарыцца культурай і мовай свайго народа, прымнажаць яе багацці.
Жанна Зеляняк, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце