У суботу 06.03.2021 напярэдадні 8 сакавіка для малодшых школьнікаў праведзена конкурсная праграма “А ну, дзяўчынкі!”
У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел пяць дзяўчынак. Для іх было прапанавана выканаць 9 конкурсаў, у якіх вызначаліся самая хуткая, самая прыгожая, самая разумная, самая гаспадарлівая, самая модная, самая здагадлівая, самая стройная, самая ўдачлівая. За кожнае выкананае заданне пераможца атрымоўвала медаль, якую ўручаў абавязкова хлопчык.
Найбольш медалёў атрымала Кавалевіч Мілана, вучаніца ІV класа. Яна і перамагла ў намінацыі “Лепшая дзяўчынка”.
Напрыканцы мерапрыемства ўдзельніцы атрымалі салодкія падарункі і віншаванні ад хлопчыкаў.