Тыдзень лесу
Навучэнцы Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабравольнай акцыі “Тыдзень лесу-2021”, якая прысвечана Году народнага адзінства.
Правядзенне акцыі садзейнічала фарміраванню ў падрастаючага пакалення працоўных навыкаў, актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму.
У рамках акцыі Палонкаўскае лясніцтва прадаставіла саджанцы елачак, які былі высаджаны на тэрыторыі ўстановы адукацыі сумеснымі намаганнямі навучэнцаў, членаў грамадскіх аб’яднанняў “БРСМ”, “Беларускі саюз жанчын”, “Белая Русь”.