Працягваецца ўдзел навучэнцаў Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школы ў Тыдні бяспекі ў сетцы Інтэрнэт “Бяспечны Інтэрнэт”.
Навучэнцы І класа пазнаёміліся з “Незвычайнай сеткай-павуцінкай”.
ІV клас спрабаваў “Не згубіцца ў сетцы Інтэрнэт”.
Навучэнцы ІІ класа засвойвалі правілы “Бяспечнасці ў сетцы Інтэрнэт”.
Пяцікласнікі пазнаёміліся з небяспечнымі сацыяльнымі сеткамі, на вудачку якіх ні ў якім выпадку нельга трапіць.
У адпаведнасці са сваім узростам навучэнцы замацавалі правілы бяспечных паводзін у Інтэрнэце, удасканалілі веды па бяспечным карыстанні сеткай Інтэрнэт.