27 студзеня 2022 года ў ДУА «НПК Сеўрукоўская дзіцячы сад - базавая школа Баранавіцкага раёна» для навучэнцаў 8-9 класаў праводзілася мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» па тэме «Гонар за Беларусь. Свет міжканфесійны, свет міжнацыянальны» (аб прыярытэтах канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь).
Навучэнцы пазнаёміліся з дзейнасцю зарэгістраваных ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку рэлігійных арганізацый, канфесій і напрамкаў, якія маюць агульнаканфесійнае значэнне. А асабліва блізка навучэнцы азнаёміліся з “Храмам-помнікам у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванні Айчыны нашай паслужылых”, - месцам духоўнага яднання.
У фокусе абмеркавання знаходзіліся такія паняцці як талерантнасць, гуманныя адносіны паміж людзьмі незалежна ад іх нацыянальнасці, верацярпімасць і адсутнасць канфліктаў на рэлігійнай глебе, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, мужнасць і стойкасць продкаў, міласэрнасць і гуманізм і інш.
Талерантнасць у аспекце міжнацыянальнага адзінства, прыняцця, разумення - паняцце складанае, аднак вельмі актуальнае ў наш час. Талерантнасці трэба вучыцца, таму што толькі гэтыя веды выратуюць людзей ад жорсткасці, ад такога стану, які разбуральны ва ўсіх сэнсах.
Калі ўдумацца, талерантнае стаўленне да іншага – гэта шлях дзіўных адкрыццяў для самога сябе, шлях сапраўднага духоўнага росту і развіцця кожнага чалавека на планеце Зямля.