05.03.2022 суботнія мерапрыемствы для навучэнцаў Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школы былі прысвечаны фарміраванню экалагічнай культуры праз правядзенне пазнавальна-забаўляльнай гутаркі «Жывы лес». Выкананне заданняў-гульняў садзейнічала развіццю пазнавальнага інтарэсу да вывучэння прыроды і выхаванню беражлівых адносін да яе.
Гурткоўцы закончылі падарункі для сваіх матуль і бабуль, каб павіншаваць іх з Міжнародным жаночым днём 8 сакавіка.