21 лістапада ў ДУА “Сеўрукоўская базавая школа” пачаўся Тыдзень пачатковых класаў.
Першы дзень прайшоў пад дэвізам “Я - беларус! І гэтым ганаруся!” Да ўвагі дзяцей быў прапанаваны відэафільм “Мая Беларусь”, падчас якога навучэнцы ўспомнілі легенды і паданні аб паходжанні назвы нашай краіны.
Затым прысутныя прынялі ўдзел у гульнёвай праграме “Зямля Беларусі”, дзе пашырылі свае веды пра культуру, традыцыі беларускага народа.
Завяршыўся першы дзень Тыдня экскурсіяй у школьную бібліятэку да кніжнай выставы “Беларусь мая, родны край”.
Цікава і пазнавальна пачаўся Тыдзень пачатковых класаў.