Як зрабіць дзіцячы вольны час на зімовых канікулах яркім, карысным і бяспечным? Гэтае пытанне абмеркавалі 16 снежня ў Сеўрукоўскай базавай школе падчас правядзення Адзінага бацькоўскага дня.
Лазоўскі В.В., настаяцель Прыхода Храма А. Неўскага, правёў гутарку з прысутнымі аб маральнай адказнасці за выхаванне дзяцей. Сувораў А.Ю., старшыня районнага АСВОДу, нагадаў правілы паводзін на вадаёмах у зімовы перыяд. Папко А.В., участковы інспектар ІСН Баранавіцкага РАУС, расказала прысутным пра бяспеку дзяцей у віртуальным свеце, як не стаць ахвярай інтэрнэт-злачынцаў. Закранула пытанне, якое датычыць арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў, недапушчэння гвалту ў адносінах да непаўналетніх. Нагадала пра адказнасць непаўналетніх за захаванне, ужыванне і распаўсюджанне наркатычных сродкаў.