1 верасня ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прымеркаваная да Дня ведаў.
Яшчэ не паспелі засумаваць па дзіцячым садзе, а ўжо апранулі школьныя касцюмы першакласнікі. Для іх першы ў жыцці школьны званок, святочная лінейка, школьны ўрок і перапынак. Тым не менш, у першы клас яны ідуць з сур’ёзнай падрыхтоўкай і рашучымі намерамі, зусім як дарослыя.
На адной лінейцы разам з першакласнікамі выпускнікі. У іх наперадзе – год сур’ёзнай падрыхтоўкі да экзаменаў.
З пачаткам новага навучальнага года вучняў і настаўнікаў павіншавалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Баранавіцкага райвыканкама Русак Г.М, дырэктар філіяла “Цяплівады” птушкафабрыкі “Дружба” Велько В.П., прадстаўнік Баранавіцкага РАУС, капітан міліцыі Толах А.М.