Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага
21.12.2023 у ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” ў рамках адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” прайшла інфармацыйная гадзіна “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага” (пра дзеячаў культуры і мастацтва).
Падчас мерапрыемства прысутныя актуалізавалі веды пра культуру і мастацтва Рэспублікі Беларусь, адказалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны, абмеркавалі такія паняцці, як духоўнае адраджэнне, гісторыка-культурныя каштоўнасці беларускага народа, патрыятызм, самабытнасць культуры. Прагледзеўшы прэзентацыю “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага”, пазнаёміліся з дзеячамі культуры і мастацтва нашай краіны.