Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

09.11.24

Субота

Дзень здароўя ў Сеўрукоўскай базавай школе

Мерапрыемствы, прысвечаныя здароваму ладу жыцця, заўсёды карысныя і актуальныя ў навучанні дзяцей. Таму 9 лістапада з мэтай выхавання ў падлеткаў адказнасці за сваё здароўе ў Сеўрукоўскай базавай школе прайшоў дзень здароўя.

Спачатку вучняў чакала пазнавальнае мерапрыемства “Звычкі і здароўе”, на якім прысутныя мелі магчымасць прыняць удзел у абмеркаванні праблемных пытанняў, пашырыць свае веды аб рацыянальным харчаванні, шкодным уздзеянні такіх звычак, як курэнне, алкагалізм і наркаманія.

Затым для навучэнцаў была арганізавана гульня ў валейбол, дзе ўдзельнікі паказалі свой спрыт, праявілі настойлівасць і азарт у пераадоленні перашкод.

Раздзелы сайта