Маладосць - час выбару. Прафесіянальнае самавызначэнне
У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” 19.12.2024 у ДУА”Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” прайшоў адкрыты дыялог з вучнямі па тэме “Маладосць - час выбару. Прафесіянальнае самавызначэнне”.
Падчас мерапрыемства навучэнцы разам з настаўнікамі абмеркавалі асновы прафесіянальнага выбару, раскрылі формулу аптымальнага і паспяховага прафесіянальнага самавызначэння “Хачу - Магу - Трэба", даведаліся аб крыніцах атрымання інфармацыі аб прафесіях і працаўладкаванні.