Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.03.2021

Тыдзень мастацтва

 “У свеце прыгожага”

Адной з эфектыўных форм пазакласнай работы, якая павышае цікавасць школьнікаў да вывучаемых навук, з'яўляецца прадметны тыдзень. Прадметны тыдзень становіцца падставай задумацца над пытаннем аб месцы мастацтва ў жыцці чалавека, жыцці кожнага з нас.

У Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе прайшоў Тыдзень мастацтва “У свеце прыгожага”, які быў накіраваны на тое, каб павысіць у навучэнцаў цікавасць да мастацтва, яго гісторыі, творах вялікіх майстроў.

Тыдзень быў адкрыты тэатральным прадстаўленнем “Спрэчка мастацтваў», дзе перад навучэнцамі паўстала пытанне: “Які від мастацтваў галоўны?”.

 

Падчас правядзення прадметнага тыдня была аформлена выства дзіцячых   творчых прац – “Фарбы ўсміхаюцца”. У конкурсе малюнкаў прынялі ўдзел навучэнцы 5-х - 8-х класаў. Асабліва актыўна адгукнуліся на ўдзел у конкурсе малюнкаў вучні 6-га класа, лепшыя работы годна занялі сваё месца на агульнашкольнай выставе.

У школьнай бібліятэцы аформлена выстава кніг "У свеце мастацтва". На стэлажы выстаўлены кнігі аб розных відах мастацтва: музыцы, скульптуры, архітэктуры, мастацтва жывапісу.

З вучнямі 7 класа была праведзена інтэлектуальная віктарына “Знаўцы мастацтваў”, падчас якой навучэнцам былі прапанаваны рэбусы, анаграмы, збор карцін па пазлах і іншае. Удзельнічала дзве каманды “Пэндзлікі” і “Алоўкі”.


Разделы сайта