ПЛАН РАБОТЫ ПАПЯЧЫЦЕЛЬСКАГА САВЕТА
на 2024/2025 навучальны год
Мэта дзейнасці: стварэнне ўмоў для рэалізацыі мэт, задач, статутных функцый і перспектыўнага развіцця ўстановы адукацыі праз умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнне якасці адукацыі
Задачы дзейнасці:
- Умацоўваць і ўдасканальваць фінансавую і матэрыяльную базы ўстановы адукацыі.
- Садзейнічаць стымуляванню, інфармацыі і прапагандзе дзейнасці ўстановы адукацыі, прававому забеспячэнню, абароне і падтрымцы правоў і інтарэсаў установы адукацыі, яе навучэнцаў і работнікаў.
- Падтрымліваць адораных і высокаматываваных навучэнцаў і спрыяць іх удзелу ў алімпіядах, канферэнцыях і конкурсах рознага ўзроўню.
- Спрыяць арганізацыі і правядзенню сацыяльна-культурных мерапрыемстваў установы адукацыі, развіццю адукацыйнага працэсу.
- Прыцягваць дадатковыя рэсурсы для забеспячэння дзейнасці і развіцця ўстановы адукацыі.
- Удасканальваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы адукацыі.
Мерапрыемствы
|
Тэрмін
Правядзення
|
Выбары і планаванне работы. Справаздача аб праведзенай рабоце па аказанні дапамогі ўстанове адукацыі ў правядзенні рамонту
|
Верасень
|
Аказанне дапамогі ў азеляненні прышкольнай тэрыторыі
|
На працягу года
|
Арганізацыя ранішнікаў і навагодніх віншаванняў для навучэнцаў і выхаванцаў
|
Снежань
|
Падтрымка і стымуляванне матываваных да вучобы дзяцей заахвочвальнымі прызамі, граматамі, падзякамі
|
На працягу года
|