25.09.2025 у ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” прайшла чарговая сустрэча з бацькамі ў рамках работы бацькоўскага ўніверсітэта на тэму:
"Дзіця сярод аднагодкаў"
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны наступныя пытанні:
фізіялагічная, псіхалагічная і сацыяльная адаптацыя навучэнцаў да школы;
псіхалагічныя асаблівасці падлеткаў; дзіцячы калектыў і яго значэнне ў развіцці асобы школьніка.
Патрэбнасці дзіцяці ў прызнанні і самарэалізацыі. Праблемы лідарства. Развіццё здольнасці да супрацоўніцтва як перадумова паспяховасці ў жыцці. Як дапамагчы дзіцяці ў наладжванні адносін з аднагодкамі.

27 лістапада 2025 года ў ДУА «Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна» быў праведзены бацькоўскі ўніверсітэт на тэму:
"Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці".
У ходзе сустрэчы бацькам былі растлумачаны крытэрыі школьнай адзнакі, раскрыта яе роля ў адукацыйным працэсе і ўплыў на эмацыянальны стан і самаацэнку дзіцяці. Асаблівая ўвага надавалася недапушчальнасці параўнання дзяцей паміж сабой і важнасці падтрымкі індывідуальных поспехаў кожнага навучэнца.
Бацькі пазнаёміліся з практычнымі рэкамендацыямі па фарміраванні ў дзяцей навыкаў самакантролю, самастойнай працы, адказнасці за вынікі навучання, а таксама па развіцці ўстойлівай цікавасці да ведаў. Былі дадзены парады па стварэнні спрыяльнай псіхалагічнай атмасферы ў сям’і і канструктыўным стаўленні да школьных адзнак.
Мерапрыемства прайшло ў форме гутаркі з элементамі абмеркавання. Бацькі праявілі зацікаўленасць, актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу, задавалі пытанні і дзяліліся ўласным вопытам.
Правядзенне бацькоўскага ўніверсітэта садзейнічала ўмацаванню супрацоўніцтва школы і сям’і ў пытаннях навучання і выхавання вучняў.

22.01.2026 у ДУА "Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна"
прайшла чарговая сустрэча з законнымі прадстаўнікамі ў рамках работы бацькоўскага ўніверсітэта па тэме
"Агрэсія, яе прычыны і наступствы".
Падчас сустрэчы былі разгледжаны формы агрэсіўных паводзін падлеткаў, прычыны агрэсіўнасці і яе ўздзеянне на ўзаемаадносіны падлетка з людзьмі, магчымыя спосабы пераадолення агрэсіўнасці ў паводзінах падлеткаў.
Напрыканцы сустрэчы законным прадстаўнікам былі дадзены рэкамендацыі па прафілактыцы і карэкцыі агрэсіўных паводзін падлеткаў.
