9 мая в д. Севрюки прошел митинг у братской могилы павших героев Великой Отечественной войны.
9 мая в д. Севрюки прошел митинг у братской могилы павших героев Великой Отечественной войны. Учащиеся и педагоги Севрюковской базовой школы выразили слова благодарности за беспримерный подвиг, мужество и героизм, за возможность жить под мирным небом. К памятнику героев возложены венки и цветы. Память павших почтили минутой молчания.


Конкурс малюнкаў " Мы малюем мір"
У Сеўрукоўскай базавай школе прайшоў конкурс малюнкаў " Мы малюем мір ", у якім вучні 1-4 класаў праз яркія фарбы і вобразы паказалі сваё бачанне шчасця, сяброўства. Дзеці адлюстравалі квітнеючыя сады, усмешлівыя сям'і і вясёлку над мірным небам, дэманструючы багацце фантазіі і шчырую веру ў дабро. Лепшыя работы ўпрыгожылі школьную выставу, падарыўшы ўсім наведвальнікам зарад пазітыву і нагадаўшы пра тое, які выдатны свет дзяцінства.

Прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Вялікай Перамозе.
07.05.2026 у ДУА "Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна" прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Вялікай Перамозе. Дзень Перамогі - гэта не проста каляндарнае свята, а сімвал народнай памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці тым, хто змагаўся і загінуў на вайне. Дадзенае мерапрыемства было накіравана на выхаванне патрыятызму, захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Падчас мерапрыемства школьнікі абмеркавалі гістарычную праўду, гераізм продкаў. Вучні яшчэ раз дакрануліся да подзвігаў землякоў, якія адважна змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, паразважалі, што такое гераізм, выказалі свае меркаванні пра тое, што трэба прадпрымаць, каб памяць аб падзеях і героях вайны засталася надоўга ў нашай памяці.

Героіка-патрыятычая гадзіна «Iшлі ў бой партызаны»
У рамках патрыятычнага тыдня навучэнцы групы падоўжанага дня Сеўрукоўскай базавай школы наведалі сельскую бібліятэку. Бібліятэкар Людміла Віктараўна падрыхтавала і правяла займальную героіка-патрыятычную гадзіну «Iшлі ў бой партызаны». Дзеці пазнаёміліся з апавяданнямі і вершамі аб подзвігу партызан і падпольшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, азнаёміліся з тэматычнай выставай "У кніжнай памяці - імгненні вайны". Асаблівая ўвага была ўдзелена лёсам юных герояў, якія прымалi ўдзел у абароне Айчыны. У ходзе мерапрыемства навучэнцы абмеркавалі, чаму так важна ведаць і памятаць гісторыю сваёй краіны.

Паказ фільма
У ДУА "Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна" арганізоўваўся паказ фільма "Т-34" з мэтай фарміравання ў вучняў грамадзянска-патрыятычных якасцей, павагі да гістарычнага мінулага беларускага народа і захавання памяці пра подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны. Падчас мерапрыемства дэманстравалісь прыклады мужнасці і самаахвяравання, а пасля прагляду адбылося кароткае абмеркаванне фільма.

Спартыўная эстафета "Зарнічка: юныя патрыёты"
У ДУА "Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна" ў рамках патрыятычнага тыдня прайшла спартыўная эстафета "Зарнічка: юныя патрыёты". Навучэнцы пачатковых класаў удзельнічалі ў рухомых камандных гульнях. Дзеці развівалі спрыт, хуткасць, увагу, вынослівасць, узаемавыручку. Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць і станоўчыя эмоцыі.

Выстава работ навучэнцаў на тэму "Вясна Перамогі".
У рамках патрыятычнага тыдня ў ДУА "Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна" была арганізавана выстава работ навучэнцаў на тэму "Вясна Перамогі".

Адкрыццё патрыятычнага тыдня
04.05.2026
Адкрыццё патрыятычнага тыдня

Прагляд фільма "Брэсцкая крэпасць"
У ДУА "Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна" ў шосты школьны дзень 02.05.2026 арганізоўваўся паказ фільма "Брэсцкая крэпасць" з мэтай фарміравання ў вучняў грамадзянска-патрыятычных якасцей, павагі да гістарычнага мінулага беларускага народа і захавання памяці пра подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны. Падчас мерапрыемства дэманстравалісь прыклады мужнасці і самаахвяравання, а пасля прагляду адбылося кароткае абмеркаванне фільма.

Республиканская патриотическая акция «Их подвиг в памяти потомков сохраним»
30 апреля 2026 года в нашей стране стартует республиканская патриотическая акция «Их подвиг в памяти потомков сохраним», приуроченная к годовщине Победы в Великой Отечественной войне и Дню всенародной памяти жертв войны и геноцида белорусского народа.
Организаторами мероприятия выступили Министерство образования Республики Беларусь и Республиканский центр экологии и краеведения.
Цель акции – сохранение исторической памяти о подвиге советского народа в годы Великой Отечественной войны, формирование у подрастающего поколения патриотических качеств и уважительного отношения к защитникам своей Родины.
К участию приглашаются учащиеся учреждений общего среднего, профессионально-технического, среднего специального и высшего образования.
Направления проведения акции:
- информационно-просветительская деятельность: уроки памяти, тематические выставки, конкурсы сочинений, рисунков и видеороликов, встречи с ветеранами;
- поисково-исследовательская работа: сбор материалов о земляках – участниках войны, изучение семейных архивов, создание интерактивных карт памятных мест, пополнение «Книг памяти»;
- волонтерская общественно-полезная деятельность: шефство над ветеранами, одинокими пожилыми людьми, благоустройство воинских захоронений и мемориалов;
- мемориальные мероприятия: вахты памяти, митинги, возложения цветов, литературно-музыкальные композиции;
- экскурсионная и музейная деятельность: посещение музеев воинской славы и мемориальных комплексов, включая «Хатынь», «Тростенец», «Брестскую крепость-герой».