Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Положение о родительском университете

ПАЛАЖЭННЕ

аб бацькоўскім універсітэце 

І. Агульныя палажэнні

1. Сапраўднае палажэнне аб бацькоўскім універсітэце (далей – палажэнне) вызначае мэту, асноўныя задачы і парадак функцыянавання бацькоўскага ўніверсітэта (далей – універсітэта).

2. Універсітэт адкрыты і працуе на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна”.

3. Мэта ўніверсітэта – стварэнне ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям’і.

4. Асноўныя задачы, якія вырашаюцца ў рамках універсітэта:

4.1. стварыць сістэму бесперапыннай псіхолага-педагагічнай адукацыі бацькоў;

4.2. спрыяць фарміраванню ў іх бацькоўскіх кампетэнцый, якія адпавядаюць патрабаванням часу;

4.3. садзейнічаць павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей і пашырэнню іх прававых ведаў;

4.4. папулярызаваць станоўчы вопыт сямейнага выхавання.

5. У сваёй працы ўніверсітэт кіруецца:

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і;

нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

сапраўдным Палажэннем.

6. Універсітэт знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні дырэктара ўстановы адукацыі.

7. Кіраўніцтва работай універсітэта ажыццяўляе намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

8. На афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі ствараецца рубрыка “Бацькоўскі ўніверсітэт”. Адміністраванне рубрыкі на грамадскіх пачатках ажыццяўляе настаўнік інфарматыкі, якому дадзеная функцыя ўказана загадам дырэктара ўстановы адукацыі.

ІІ Дзейнасць універсітэта

9. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце ажыццяўляецца зыходзячы з запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.

10. Навучальны год ва ўніверсітэце пачынаецца з 15 кастрычніка і заканчваецца  25 мая навучальнага года і складаецца з чатырох сесій:

1-я сесія – кастрычнік – лістапад;

2-я сесія – снежань – студзень;

3-я сесія – люты – сакавік;

4-я сесія – красавік – май.

11. Тэматыку заняткаў ва ўніверсітэце распрацоўваюць класныя кіраўнікі з улікам запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.

12. Да правядзення заняткаў ва ўніверсітэце могуць прыцягвацца на добраахвотных пачатках выкладчыкі, педагогі, выхавальнікі, спецыялісты розных галін, а таксама прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці, якія з'яўляюцца прызнанымі спецыялістамі ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Кадравыя рэсурсы фарміруюцца кіраўніком бацькоўскага ўніверсітэта пры падтрымцы дырэктара ўстановы адукацыі.

13. Навучанне бацькоў можа ажыццяўляцца як у вочнай, так і ў дыстанцыйнай формах.

14. Навучанне бацькоў арганізуецца ў адпаведнасці з планам работы. 

15. Вочная форма навучання прадстаўляе сабой базавы модуль.

16. Базавы модуль складаецца з трох курсаў, якія абавязковыя для навучання:

I. Асновы прававых ведаў;

II. Асновы ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

III. Асновы педагагічных ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Курсы базавага модуля вядуць толькі спецыялісты, якія маюць прафесійную адукацыю.

17. Пры адсутнасці кваліфікаваных спецыялістаў па асобных накірунках навучання можа выкарыстоўвацца дыстанцыйная форма навучання. Дыстанцыйная форма навучання ўжываецца і ў выпадку пагаршэння эпідэміялагічнага становішча і, у сувязі з гэтым, забароны вочных сустрэч з бацькамі.

18. Заняткі ва ўніверсітэце могуць быць арганізаваны ў выглядзе тэарэтычных семінараў, семінараў-практыкумаў; дыскусійных заняткаў ("круглы стол", дыспут і інш.); трэнінгавых заняткаў; дзелавых і ролевых гульняў, педагагічных чытанняў і інш.

III. Удзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта.

Іх правы і адказнасць

20. Усе ўдзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта раўнапраўныя і могуць уносіць прапановы па ўдасканаленні арганізацыі і зместу заняткаў; актыўна ўдзельнічаць у працы ўніверсітэта; пашыраць тэматыку модуля.

21. Адказнасць за арганізацыю, падрыхтоўку і правядзенне заняткаў, інфармаванне бацькоў аб працы ўніверсітэта нясе кіраўнік універсітэта.

22. Усе ўдзельнікі ўніверсітэта абавязаны кіравацца агульнапрынятымі нормамі культуры паводзін.

IV. Дакументацыя ўніверсітэта

23. Ва ўніверсітэце прадугледжана наяўнасць наступных дакументаў:

23.1. копія загада аб арганізацыі бацькоўскага ўніверсітэта;

23.2. палажэнне аб бацькоўскім універсітэце;

23.3. план працы бацькоўскага ўніверсітэта.

 

 

 

 

Разделы сайта