Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Анонс мерапрыемства “Бацькоўскі ўніверсітэт”

25.09.2025 на базе ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” пройдзе бацькоўскі ўніверсітэт на тэму: 

"Дзіця сярод аднагодкаў"

Пытанні для абмеркавання:

фізіялагічная, псіхалагічная і сацыяльная адаптацыя навучэнцаў да школы;

псіхалагічныя асаблівасці падлеткаў; дзіцячы калектыў і яго значэнне ў развіцці асобы школьніка.

Патрэбнасці дзіцяці ў прызнанні і самарэалізацыі. Праблемы лідарства. Развіццё здольнасці да супрацоўніцтва як перадумова паспяховасці ў жыцці. Як дапамагчы дзіцяці ў наладжванні адносін з аднагодкамі.

Пачатак – 17.30 гадзін

Месца правядзення – кабінет №15, 2 паверх

27 лістапада 2025 на базе ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” пройдзе бацькоўскі ўніверсітэт на тэму: 


"Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці"

Пытанні для абмеркавання:

у ходзе сустрэчы плануецца абмеркаваць з бацькамі крытэрыі школьнай адзнакі, яе роляі ў адукацыйным працэсе і ўплыў на эмацыянальны стан і самаацэнку дзіцяці. Асаблівая ўвага недапушчальнасці параўнання дзяцей паміж сабой і важнасці падтрымкі індывідуальных поспехаў кожнага навучэнца.

Пачатак – 17.30 гадзін

Месца правядзення – кабінет №10, 2 паверх

 

22.01.2026 у ДУА "Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна" прайшла чарговая сустрэча з законнымі прадстаўнікамі ў рамках работы бацькоўскага ўніверсітэта па тэме "Агрэсія, яе прычыны і наступствы".

Пытанні для абмеркавання:

падчас сустрэчы будуць разгледжаны формы агрэсіўных паводзін падлеткаў, прычыны агрэсіўнасці і яе ўздзеянне на ўзаемаадносіны падлетка з людзьмі, магчымыя спосабы пераадолення агрэсіўнасці ў паводзінах падлеткаў.

Напрыканцы сустрэчы законным прадстаўнікам будуць уручаны рэкамендацыі па прафілактыцы і карэкцыі агрэсіўных паводзін падлеткаў.

Пачатак – 17.30 гадзін

Месца правядзення – кабінет №35, 2 паверх

 

Разделы сайта