Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Эссе, посвященное 75-летию Великой Победы

Аўтар:  Петухова Любоў

ДУА "НПК Сеўрукоўская дзіцячы сад-базавая школа Баранавіцкага раёна"

ПАМЯЦЬ

На парозе вясна. У гэты час ажывае прырода. Я адчуваю, якое прыгожае жыццё, якую каштоўнасць яно мае для кожнага з нас… І разумею, што мы жывём, дзякуючы тым, хто ваяваў у гады Вялікай Айчыннай вайны, выжываў у тых жахлівых умовах, калі, здавалася, немагчыма было выжыць. 

Усё далей адыходзяць ад нас суровыя гады выпрабаванняў. Вось ужо 75 гадоў над нашай зямлёй мірнае неба. Падняліся з руін гарады і вёскі. Зарубцаваліся раны ветэранаў. Але баляць яшчэ раны нашых сэрцаў, нашай памяці. Мы не маем права забываць пра вайну, таму што яна закранула сваім вогненна-чырвоным крылом амаль кожную сям’ю, кожны дом, кожны горад ці маленькую вёсачку. 

Вайна… Колькі жудасці, смутку, гора хаваецца ў гэтым слове! Чалавецтва нават у сучасны момант не ведае большай трагедыі, якую перажылі нашы продкі. 

Але мне ў гэтым плане пашанцавала: я не бачыла вайны. Не бачыла скалечаных дзяцей, гора маці, якая не дачакалася з вайны сына, не бачыла той крыві, якая пралівалася з грудзей ні ў чым непавінных людзей. І я вельмі рада гэтаму. Бесклапотнае дзяцінства, шчаслівае юнацтва. Няма праблем у жыцці. І ўсё здаецца цудоўным. 

А юнакі і дзяўчаты даваеннага пакалення? У свой час яны таксама так думалі. Марылі, спадзяваліся, кахалі. Але раптоўна ў адзін момант усё закончылася. Вайна забрала ў іх і маладосць, і шчасце, і весялосць. На змену ім прыйшлі смерць, голад, разруха. Увесь народ паўстаў на абарону Радзімы ад жудаснага ворага. Людзі змагаліся ўсюды: на зямлі, у небе і на вадзе, а таксама ў тыле і на прадпрыемстве, у партызанах і ў падполлі. Кожная пядзя беларускай зямлі захоўвае памяць аб гераізме нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб суровых і жорсткіх баях лета 1941 года нам расказвае Брэсцкая крэпасць-герой. Званы Хатыні, што звоняць над спаленымі хатамі, над жыццямі людзей, над брацкімі магіламі аднавяскоўцаў, увекавечылі лёсы вёсак, назвы якіх засталіся толькі ў памяці народнай ды на магільных плітах Хатыні… У нашай весцы таксама ёсць брацкая магіла, якая напамінае усім жыхарам пра тых, хто аддаў сваё жыццё за наша мірнае будучае.  

Таму нас, пакаленне 2000-х гадоў, хвалюе будучае нашай планеты. Наша задача – зберагчы мір, змагацца за тое, каб не гінулі людзі, не грымелі выбухі, не лілася людская кроў. Неба павінна быць блакітным, сонца – яркім, цёплым, добрым і ласкавым, жыццё людзей – бяспечным і шчаслівым. 

За шчаслівае і спакойнае дзяцінства мы абавязаны тым, хто з сорак першага па сорак пяты аддаў сваё жыццё, абараняючы нашу Радзіму. Тым, хто ў шынялі сустрэў Перамогу, хто і па сённяшні дзень жыве побач з намі, чыя памяць вяртае нас да ўсяго перажытага – горкага і шчаслівага. 

Мы павінны памятаць пра тыя страшныя падзеі, пра тых, хто заплаціў за Перамогу сваім жыццём, даў нам магчымасць жыць зараз, жыць у вольнай і незалежнай краіне. 

Раздзелы сайта