Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.01.23

Рэспубліканскі працоўны патрыятычны праект “Зімовы маршрут”

24 студзеня ў Сеўрукоўскай базавай школе віталі 21 студэнта з васьмі вышэйшых устаноў адукацыі Брэсцкай вобласці – байцоў атрада зімовага маршрута “Лёд і полымя”.

У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел Герман В.М., старшыня Жамчужненскага сельскага выканаўчага камітэта, Карповіч В.В., першы сакратар Баранавіцкага раённага камітэта Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

На ўрачыстай лінейцы байцы атрада расказалі прысутным аб сваёй дзейнасці, планах на будучае.

Дзень атрымаўся насычаным: з вучнямі ўстановы адукацыі студатрадаўцы правялі майстар-класы, мерапрыемствы па прафарыентацыі. Былі арганізаваны спартыўныя эстафеты, прадстаўлена канцэртная праграма. Акрамя гэтага, хлопцы і дзяўчаты правялі працоўную акцыю па дапамозе пажылым мясцовым жыхарам.

Напрыканцы мерапрыемства вучні Сеўрукоўскай базавай школы, у сваю чаргу, падзяліліся з байцамі атрада інфармацыяй аб працы над праектам “Нам жыць і памятаць…” (Халакост на Баранавіцкай зямлі).

 

Раздзелы сайта