Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.03.23

Школа Актыўнага Грамадзяніна

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ “Школа Актыўнага Грамадзяніна” 24 сакавіка ў Сеўрукоўскай базавай школе прайшла чарговая класная гадзіна з удзелам вучняў 5 – 7 класаў па тэме “Я і Прырода”.

Падчас мерапрыемства прысутныя ўзнавілі веды аб рэдкіх жывёлах і раслінах, якія занесены ў Чырвоную кнігу. Вучні паразважалі над пытаннямі эканоміі вады і электраэнергіі, паасобнага збору смецця, актыўна ўключыліся ў інтэрактыўную гульню эколага-біялагічнай накіраванасці.

Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы прыйшлі да высновы, што кожны чалавек павінен прыкласці максімум намаганняў для захавання прыроды.

  

Раздзелы сайта