Гульня-віктарына “Знатакі правільнага харчавання”
У рамках Тыдня здаровага харчавання ў групе падоўжанага дня Сеўрукоўскай базавай школы прайшла гульня-віктарына “Знатакі правільнага харчавання”. Эпіграфам сталі словы Сакрата: “Мы живём не для того, чтобы есть, а едим для того, чтобы жить”.
Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах “Малочныя рэкі, кісельныя берагі”, “Экзатычныя фрукты”, “Агародніна з градкі”, “Вітамінная сямейка”, “Напіткі”, “Каша – радасць наша”.
За кожны выйграны конкурс каманда атрымлівала яблык.
Прысутныя паказалі добрыя веды, праявілі кемлівасць, быстрыню рэакцыі. Іх па праву можна назваць знатакамі правільнага харчавання.
Знатакі правільнага харчавання(спасылка)