27.11.2025 у ДУА "Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна" ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" вучні 8-9 класаў прынялі ўдзел у абмеркаванні важнай тэмы: "Быць дастойным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць правільна карыстацца сваімі правамі, сумленна і добрасумленна выконваць свае абавязкі". Падчас мерапрыемства прысутныя разгледзелі пытанні, што датычылі змен правоў і абавязкаў падлеткаў з дасягненнем 14 і 16-гадовага ўзросту, шляхоў рэалізацыі права на адукацыю, узаемасувязі правоў і абавязкаў.
