29 студзеня 2026 года ў ДУА "Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна" ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" прайшоў адзіны дзень інфармавання "Быць дастойным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць быць гатовым у любую хвіліну ўстаць на абарону Радзімы ". Падчас мерапрыемства прысутныя актуалізавалі веды аб абароне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь; аб Узброеных Сілах Беларусі як гаранце нацыянальнай бяспекі краіны ; аб ваеннай службе як школе мужнасці ; аб установах адукацыі, якія рыхтуюць ваенных спецыялістаў ; аб ролі ваенна- патрыятычных клубаў у патрыятычным выхаванні моладзі. Напрыканцы сустрэчы навучэнцы прыйшлі да высновы, што мір з'яўляецца безумоўнай каштоўнасцю і неабходнай умовай развіцця любой дзяржавы.
