26.02.2026 у ДУА "Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна" прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" па тэме "Быць дастойным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць быць часткай беларускага грамадства ". Мэта мерапрыемства - фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, разуменне адказнасці кожнага за будучыню сваёй краіны. Падчас размовы прысутныя абмеркавалі ключавыя аспекты, якія вызначаюць месца чалавека ў сучасным беларускім грамадстве. Размова ішла пра тое, што трэба быць не проста жыхаром краіны, а менавіта грамадзянінам, які раздзяляе агульныя каштоўнасці, паважае гісторыю і культуру свайго народа, прытрымліваецца законаў і ўдзельнічае ў жыцці дзяржавы. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя прыйшлі да высновы, што быць часткай беларускага грамадства - гэта не проста канстатацыя фактаў, а штодзённая праца, і ўсвядомлены выбар, заснаваны на павазе і адказнасці за лёс краіны.
