У ДУА "Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна" прайшла інтэрактыўная гульня, прысвечаная міжнароднаму Дню сям'і. Падчас мерапрыемства дзеці разабраліся ў важнасці ўзаемаразумення і павагі, навучыліся працаваць у камандзе, а ключавым момантам стала пабудова дома сям'і з цаглінак, якія сімвалізавалі такія каштоўнасці, як каханне, вернасць і клопат.
