Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.12.2019

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

19.12.2019 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе Баранавіцкага раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў VIIІ– ІХ класаў па тэме «Традыцыі маёй краіны», “Бяспечныя і адказныя паводзіны – наш асэнсаваны выбар”.

З мэтай фарміравання ў непаўналетніх патрыятызму, працалюбства, павагі да гістарычнай і культурнай спадчыны нашай краіны навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі традыцыямі суверэннай Беларусі, якія з’яўляюцца фундаментам дзяржаўнасці.

Навучэнцы ўспомнілі пра традыцыю, у якой штогод прымаюць удзел самі. Гэта акцыя “Нашы дзеці”.

Таксама да ўвагі прысутных быў прапанаваны спіс традыцый, якія найбольш поўна адлюстроўваюць беражлівыя адносіны да здабытку продкаў і нашага сучаснага, што дазваляе смела глядзець у заўтрашні дзень.

Асаблівае значэнне маюць зварот з Пасланнем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, Усебеларускі народны сход, святкаванне Дня Незалежнасці, Дня Перамогі, святочныя мерапрыемствы на плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, падтрымка мацярынства і дзяцінства, міжнацыянальная і міжканфесіянальная згода.

Важнае значэнне мае захаванне ўнікальных прыродных аб’ектаў і старажытных беларускіх абрадаў, аднаўленне гісторыка-культурнай спадчыны, захаванне і развіццё прамысловых гігантаў.

Увага прысутных была звернута на ролю высокіх тэхналогій, навядзенню парадку на роднай зямлі, што з’яўляецца брэндам Беларусі.

Шмат традыцый звязана з моладдзю: купалле “Александрыя збірае сяброў”,“Славянскі базар”, навагодні баль для моладзі, рэспубліканскі баль выпускнікоў, калядны турнір любіцеляў хакея і “Залатая шайба”, акцыя “Нашы дзеці”, падтрымка таленавітай моладзі, здаровы лад жыцця

Ушаноўваецца і гістарычная памяць краіны – штогод адзначаецца Дзень беларускай пісьменнасці.

Традыцыйным з’яўляецца ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, ушанаванне працаўнікоў сяла і свята ўраджаю.

Напрыканцы сустрэчы ўвага школьнікаў была звернута на неабходнасць захоўваць бяспечныя і адказныя паводзіны ў паўсядзённым жыцці

Для прысутных інфармацыя аказалася карыснай і цікавай.

Жанна Зеляняк,

намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школы


Разделы сайта